Саша Барон Коэн вырашыў адмовіцца ад камедыйных роляў
Брытанскі комік Саша Барон Коэн вырашыў адмовіцца ад камедыйных роляў, піша The Times. Вядомы акцёр стварыў парадыйныя вобразы рэпера Алі Джы, казахскага журналіста Барата і аўстрыйскага рэпарцёра-гомасексуаліста Бруна. Коэн разыгрываў усіх цягам дзесяці гадоў, але падчас здымак фільма
"Бруна" у ЗША зразумеў, што яго жарты становяцца малапераканальнымі.
Акцёр не змог абдурыць удзельнікаў танцавальнага клуба "Каму за 70". Пенсіянеры ўжо бачылі "Барата", таму, дачакаўшыся, калі Бруна пацалуе партнёра па танцах, яны выставілі яго за дзверы і выклікалі паліцыю.
Нагадаем, нядаўна Барон Коэн быў адабраны на ролю Шэрлака Холмса ў новым праекце студыі Columbia Pictures. Праца ў карціне стане першай сур'ёзнай роляй акцёра.