"Саша і Сірожа" далі майстар-клас у Маскве

Беларускі праект "Саша і Сірожа" прыняў удзел у шостым міжнародным фестывалі маляваных гісторый "КомМиссия-2007".
За апошнія гады гэты фэст ператварыўся ў галоўную на пост-савецкай прасторые падзею ў свеце коміксаў і ўсяго, што з імі звязана. Каардынатар фэсту Надзея Імра растлумачыла сваё запрашэнне “Сашы і Сірожы” тым, што “іх творчасць – жывы і адначасова глыбокі сцёб над прыродай чалавека”.

Дадам, што каб адлюстраваць шматбаковасць работ беларусаў, арганізатары ўключылі ў экспазіцыю не толькі коміксы "Сашы і Сірожы", але і кліпы, мультфільмы і тэлеперэдачы, якія зрабіў беларускі комік-дуэт. Надзея Імра дадала, што “стэнд беларусаў стаў адным з самых наведвальных”.

Найбольш аўтарытэтным удзельнікам фестывалю, сярод якіх былі мастакі з Фінляндыі, Італіі, Францыі, Польшчы і Ганконгу, прапаноўвалі выступіць на "КомМиссии" з лекцыямі і майстар-класамі. Тое ж папрасілі зрабіць і беларускі праект. У выніку адзін з двух удзельнікаў комік-дуэта, мастак Аляксей "Хацон" Хацкевіч прачытаў лекцыю на тэму "Саша і Сірожа: ад комікса да тэлебачання".