Сасноўскі пераходзіць у "Томь", але супраць ПСЖ згуляе
Кантракт абаронцы БАТЭ Сяргея Сасноўскага з "Том'ю" будзе падпісаны сёння, але набудзе моц 25 лютага, пасля таго, як барысаўчане згуляюць супраць парыжскага ПСЖ
Пра гэта заявіў старшыня праўлення беларускага клуба Анатоль Капскі.
"Сяргею, між іншым ужо 29 гадоў, і такога выгоднага кантракту ён можа ўжо больш не атрымаць. Таму мы не маем права чыніць перашкодаў футбалісту, які нямала сіл аддаў у імя ўслаўлення БАТЭ, – прыводзіць словы Капскага афіцыйны сайт БАТЭ. – Але ў дадзенай сітуацыі мы зрабілі ўсё, каб кампенсаваць для клуба гэта няпростае для нас рашэнне".
Такім чынам, Сяргей зможа сыграць абодва матчы супраць ПСЖ. Між тым, у сераду ўвечары абаронца правёў у Турцыі трэніроўку з БАТЭ, а пасля яе, па просьбе галоўнага трэнера "Томі", перабраўся ў размяшчэнне сваёй будучай каманды, якая базуецца непадалёк. Гэта было зроблена для таго, каб Сасноўскі хутчэй прайшоў працэс адаптацыі ў новым калектыве, патлумачыў Капскі.
15 лютага Сяргей вяртаецца ў Мінск, дзе пачне рыхтавацца да матчаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.