Сасноўскі вяртаецца да трэніровак з БАТЭ
Абаронца БАТЭ Сяргей Сасноўскі, які 30 верасня атрымаў траўму падчас матча з алкмарскім AZ, вяртаецца да трэніровак. Падазрэнне на страсенне мазгоў не спраўдзіліся, паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар барысаўскай каманды Сяргей Дашкевіч: Дашкевіч: "Сяргей у парадку. Страсенне мазгоў у яго не спраўдзілася, але ён атрымаў моцны ўдар па галаве. Доктар каманды ўжо сёння будзе рэкамендаваць яго да трэніровак з асноўнай групай футбалістаў барысаўскага БАТЭ".
У дэбюце гульні, яшчэ да першага гола ў браму AZ, Сасноўскі сутыкнуўся галавой з галандскім футбалістам. На 46-й хвіліне Віктар Ганчарэнка замяніў яго на іншага абаронцу БАТЭ Арцёма Радзькова.
У дэбюце гульні, яшчэ да першага гола ў браму AZ, Сасноўскі сутыкнуўся галавой з галандскім футбалістам. На 46-й хвіліне Віктар Ганчарэнка замяніў яго на іншага абаронцу БАТЭ Арцёма Радзькова.