Саўмін 1 лютага разгледзіць эканамічныя планы на пяцігодку

Аб гэтым паведаміў 27 студзеня прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы ў беларускім парламенце.


"Падчас разгляду праекту праграмы будуць абмеркаваны канкрэтныя механізмы, якія дазволяць выйсці на выкананне паказчыкаў, зацверджаных на Усебеларускім народным сходзе", - удакладніў кіраўнік урада, перадае БелТА.

Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў таксама, што на пасяджэнні Саўміна будзе прымацца праграма дзейнасці ўрада, якая ў адпаведнасці з канстытуцыйнымі нормамі ў двухмесячны тэрмін пасля прызначэння прэм'ер-міністра накіроўваецца на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

"Праграма дзейнасці ўрада не будзе паўтараць асноўныя нормы і палажэнні праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Мы імкнемся да таго, каб праграма дзейнасці ўрада не паўтарала масава нормы і палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, ўтрымоўвала канкрэтныя механізмы па рэалізацыі тых задач, якія стаяць перад краінай".