саўндтрэк да «Transformers» робяць рок-зоркі
Героі альт-руху 90-х The Smashing Pumpkins трапілі ў саўндтрэк да новага фантастычнага баевіка «Transformers», які паставілі па матывах папулярнага мультфільму 86-га году.
На гукавой дарожцы для стужкі Майкла Бэя (які раней працаваў над фільмамі «Армагедон», «Скала» і «Дрэнныя хлопцы») з’явіцца кампазіцыя «Doomsday Clock» з новага альбому Білі Коргана і кампаніі «Zeitgesit», які з’явіцца ў пачатку ліпеня.
Але Smashing Pumpkins не адзіныя зоркі, якія ўдзельнічаюць у саўндтрэку. Відаць, у дзяцінстве з галоўнымі героямі фільму трансформэры гуляліся і музыкі гуртоў Linkin Park, The Used, HIM і Goo Goo Dolls. Загалоўную тэму «Transformers», якую ведаюць яшчэ па мультфільме, выканаюць новаарлеанскія дэнс-рокеры Mute Math.
Нагадаю, што фільм «Transformers» выйдзе на экраны 3 ліпеня. У той жа дзень убачыць свет і гукавое суправаджэнне стужкі. Выканаўчым прадзюсэрам карціны з’яўляецца Стывен Спілберг, і гэта гарантуе, што сумаваць гледачам не давядзецца, бо без складаных спецэфектаў не абайдзецца.
Фота: thecitygetslonely.blogspot.com