Савет ЕС разгледзіць сітуацыю ў Беларусі
Савет Еўрасаюзу абмяркуе сітуацыю ў Беларусі ў студзені 2011 года. Пра гэта сёння паведаміла БелаПАН Мая Качыянчыч – прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Качыянчыч адзначыла, што гэта звычайная практыка – абмеркаванне сітуацыі ў краінах, дзе прайшлі выбары. Яна не стала выказваць меркаванняў наконт магчымага перагляду палітыкі ЕС у дачыненні Беларусі пасля падзеяў у Мінску.