Савет Еўропы заклікаў Мінск да збліжэння
Старшыня Камітэту міністраў Савета Еўропы, кіраўніца федэральнага дэпартаменту замежных справаў Швейцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганні ў справе набліжэння да гэтай арганізацыі. Па яе словах, якія перадае Радыё "Свабода", два смяротныя пакаранні, якія адбыліся ў Беларусі ў сакавіку, - гэта сур'ёзная перашкода на шляху збліжэння паміж Мінскам і Саветам Еўропы.
Кальмі-Рэй заявіла, што яна чакае ад Беларусі скасавання смяротнага пакарання – толькі тады дыялог паміж Мінскам і Страсбургам можа быць адноўлены. Мішлін Кальмі-Рэй таксама паведаміла, што яна размаўляла на гэтую тэму з Аляксандрам Лукашэнкам сёлета ў лютым, калі беларускі кіраўнік знаходзіўся ў Швейцарыі.
Мішлін Кальмі-Рэй падкрэсліла, што будзе чакаць “дакладнага сігналу” з Беларусі да канца швейцарскага кіраўніцтва ў Савеце Еўропы, да 11 траўня. Потым старшыняваць у гэтай арганізацыі будзе Македонія.