Савет Міністраў дазволіў перавозіць грузы трэцім асобам
Савет Міністраў Беларусі ўнёс змены ў Статут чыгуначнага транспарта супольнага карыстання, дазволіўшы перавозіць грузы ў вагонах трэціх асоб, паведамляе "Ежедневник".
Паводле ранейшага статуту, трэція асобы, якія не з'яўляліся ні атрымальнікамі грузу, ні адпраўнікамі, не маглі займацца перавозкай па чыгунцы. Такое становішча не дазваляла развівацца ў Беларусі прыватнаму сектару грузаперавозак і ставіла Беларускую чыгунку ў стан поўнага манапаліста.
Зараз Беларуская чыгунка будзе падаваць свае рэйкі ў карыстанне іншым юрыдычным асобам, якім не трэба быць грузаатрымальнікам ці грузаадпраўніком.