Савет Рэспублікі абярэ новага чальца Цэнтравыбаркаму
Прэзідыўм Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сфармаваў сёння парадак дня першага паседжання вясновай парламенцкай сесіі. Другая сесія Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання пачне сваю працу 2 красавіка. У дзень адкрыцця сесіі сенатары плануюць правесці галасаванне па выбарах чальца Цэнтравыбаркаму Беларусі. Нагадаем, што Цэнтральная выбарчая камісія складаецца з 12 чалавек, на цяперашні момант у яе складзе 11 супрацоўнікаў.
Кандыдатура новага чальца ЦВК вылучаная ад Гомельскай вобласці замест выбылай Маргарыты Жоравай, якая была абраная ў Савет Рэспублікі чацвёртага склікання. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам шэсць чальцоў Цэнтравыбаркаму прызначаюцца прэзідэнтам і шэсць абіраюцца сенатарамі.
БЕЛТА