Савет Рэспублікі падтрымаў антыкарупцыйныя папраўкі ў КК

22 чэрвеня Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект аб узмацненні адказнасці за карупцыю, прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 чэрвеня. Закон павялічвае тэрмін зняволення за крадзеж праз злоўжыванне службовым становішчам, прысваенне або растрату, легалізацыю матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам, злоўжыванні ўладаю і інш. Законапраект прадугледжвае пазбаўленьне волі асноўным відам пакараньня за карупцыйныя дзеяньні, дадаткова можа ўжывацца канфіскацыя маёмасьці, штраф і забарона на пэўныя віды дзейнасці.