Савіных: Дзеянні ўладаў адпавядаюць сусветнай практыцы
Пазіцыя і дзеянні беларускіх уладаў пасля падзеяў 19 снежня "цалкам вызначаюцца патрабаваннямі закону і прававымі нормамі, якія адпавядаюць агульнапрынятай сусветнай практыцы". Так пракаментаваў сёння прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных прынятую 12 студзеня заяву Камітэта міністраў Савета Еўропы па сітуацыі ў нашай краіне.
Як адзначыў Савіных, гэтая заява пацвярджае "неабходнасць далейшага ўзаемадзеяння з нашымі партнёрамі для фармавання дасведчанага пункту гледжання на падзеі, што адбыліся ў Мінску".
З нагоды дэбатаў, што прайшлі ўчора ў Еўрапарламенце і па выніках якіх было прапанавана ўвесці супраць Беларусі "прыцэльныя" санкцыі, ён заявіў: "Мы ўважліва сочым за гэтым працэсам. Пазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе агучаная пасля прыняцця канчатковага рашэння нашымі партнёрамі".