Савіных: Гаджыеў парушыў нормы прафесійнай этыкі

Карэспандэнту расійскай газеты "Коммерсант" Маўсуну Гаджыеву адмоўлена ў акрэдытацыі "у сувязі з сістэматычнымі парушэннямі заканадаўства Беларусі аб дзейнасці СМІ".

Камісія МЗС па акрэдытацыі палічыла, што "дзеянні журналіста парушаюць агульнапрынятыя нормы прафесійнай этыкі". Пры гэтым Савіных адзначыў, што прэтэнзіі камісіі "адрасуюцца выключна да персоны журналіста і не маюць ниякага дачынення да газеты, якую ён прадстаўляе".

Кіраўніцтва "Коммерсанта" ужо вядзе перамовы з беларускімі ўладамі аб акрэдытацыі іншага карэспандэнта.