Савіных: Гаджыеў парушыў нормы прафесійнай этыкі

Карэспандэнту расійскай газеты "Коммерсант" Маўсуну Гаджыеву адмоўлена ў акрэдытацыі "у сувязі з сістэматычнымі парушэннямі заканадаўства Беларусі аб дзейнасці СМІ", — паведаміў сёння РИА "Новости" начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.  Камісія МЗС па акрэдытацыі палічыла, што "дзеянні журналіста парушаюць агульнапрынятыя нормы прафесійнай этыкі". Пры гэтым Савіных адзначыў, што прэтэнзіі камісіі "адрасуюцца выключна да персоны журналіста і не маюць ниякага дачынення да газеты, якую ён прадстаўляе".

Кіраўніцтва "Коммерсанта" ужо вядзе перамовы з беларускімі ўладамі аб акрэдытацыі іншага карэспандэнта.