Сайман і Гарфанкел вымушаныя развітацца

Адзін з самых знакамітых дуэтаў у гісторыі музыкі, Сайман і Гарфанкел, больш не выступяць на сцэне, паведамляе Undercover.  Прычынай з'яўляецца стан здароўя Артура Гарфанкела, які пакутуе ад парэзу, які ўзмацняецца. Гэта неўралагічнае захворванне, падобнае да паралічу, фактычна не дае яму магчымасці спяваць.

Хвароба Гарфанкела прымусіла дуэт адмяніць усе канцэрты, запланаваныя на будучыню. Лекары асцерагаюцца, што са сцэны Сайман і Гарфанкел, вядомыя хітамі «Hazy Shade Of Winter» і «Mrs Robinson», разам ужо ніколі не праспяваюць.

Фота: raymondpronk.wordpress.com