Сайт Charter97.org вырашыў праблему з арэндай сервера
16 студзеня на працягу некалькіх гадзінаў не працаваў сайт Charter97.org. Як паведамляе яго рэдакцыя, прычынай гэтага стала заканчэнне тэрміна арэнды сервера, таму хостынгавая кампанія адключыла сайт.
Аднак праблема неўзабаве была вырашаная з дапамогай сяброў вядомага апазіцыйнага сайту. "На бліжэйшыя некалькі месяцаў праблема вырашаная. Мы прыкладзем усе сілы, каб сайт працягваў без збояў працаваць і далей", — інфармуе рэдакцыя.