Сайт Wikileaks працягне раскрываць сакрэты Пентагона

Вэб-сайт Wikileaks, на якім былі апублікаваны каля 90 тысяч сакрэтных дакументаў пра дзеянні амерыканскіх сіл у Афганістане, працягне публікацыю засакрэчаных матэрыялаў. Як растлумачыў прадстаўнік Wikileaks, сакрэтныя дакументы публікуюцца для таго, каб грамадскасць разумела, што адбываецца, а ўрад праводзіў разумнейшую палітыку. Пры гэтым прадстаўнік рэсурсу аспрэчыў абвінавачванні ў тым, што, публікуючы сакрэтныя файлы, Wikileaks стварае пагрозу для нацыянальнай бяспекі ЗША, перадае "Эхо Москвы".