Саюз палякаў на Беларусі ачоліў прадпрымальнік Станіслаў Сямашка
Новым старшынём лаяльнага ўладам Саюза палякаў на Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове абраны 57-гадовы гродзенскі прадпрымальнік Станіслаў Сямашка. З 143 дэлегатаў з`езда арганізацыі, які прайшоў у Гродне, "за" прагаласавалі 130, "супраць" — пяць, яшчэ восем чалавек устрымаліся.
Новы кіраўнік арганізацыі нарадзіўся ў Шчучынскім раёне ў рабочай сям'і ў 1952 годзе. Мае гатэлі ў Шчучыне і Гродне. Сярод задач Сямашка назваў узнаўленне структур і страчанага аўтарытэту аб`яднання. Неабходна таксама навучыцца зарабляць грошы, будаваць дзіцячыя садкі, школы і дамы для састарэлых. Паводле меркавання Сямашкі, людзі павінны ўбачыць, што паляк — гэта багаты і ўпэўнены ў сабе чалавек, які ўмее дамаўляцца, працаваць і адпачываць, а таксама трымаць слова.
Раней СПБ на працягу чатырох гадоў узначальваў 73-гадовы Юзэф Лучнік. У 2005 годзе ўлады не прызналі вынікі V з`езда СПБ, на якім старшынёй аб`яднання была абрана Анжаліка Борыс, нагадвае БелаПАН.