Саюз студэнтаў Германіі падарыў ЕГУ кнігі і кампутары
Падчас візіту прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза студэнтаў Германіі Стэфан Канвент сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта.
23 лютага прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза студэнтаў Германіі Стэфан Канвент наведаў ЕГУ і ад імя Саюза студэнтаў падарыў калекцыю кніг і персанальных кампутараў універсітэту.
Госць распавёў, што Саюз студэнтаў Германіі звярнуўся да 110 груп-чальцоў Саюза з просьбай сабраць кнігі для ЕГУ. На просьбу адгукнуліся шматлікія ўніверсітэты краіны.
Акрамя таго, Саюз студэнтаў Германіі звярнуўся да арганізацый і прадпрыемстваў з просьбай падарыць персанальныя кампутары. На гэту просьбу адгукнуўся Deutsche Bank, які прапанаваў 20 кампутараў.
На сустрэчы прысутнічаў першы сакратар пасольства Германіі ў Літоўскай Рэспубліцы Жан П'ер Фролі, які падзякаваў Саюзу студэнтаў за выяўленую ініцыятыву і выказаў упэўненасць, што Германія будзе і ў далейшым аказваць усебаковую дапамогу Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту.