Саюзныя дэпутаты збяруцца ў Цверы
3-4 сакавіка тут адбудзецца пасяджэнне семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.
Пра гэта ІА REGNUM паведамілі ў дэпартаменце тэрытарыяльнай і інфармацыйнай палітыкі Цвярской вобласці.
У межах семінара 3 сакавіка адбудзецца пасяджэнне камісіі Парламенцкага сходу па эканамічнай палітыцы. Сябры камісіі абмяркуюць папярэднія вынікі выканання бюджэта Саюзнай дзяржавы за 2010 год. Плануецца таксама абмеркаванне нарматыўна-прававой базы па ўліку, ацэнцы і кіраванні актывамі, створанымі і набытымі за кошт сродкаў бюджэта Саюзнай дзяржавы.