С.Чалы: "Гэта першая спроба сказаць: не вырабляйце тое, што не прадаецца!"
Міністр фінансаў Андрэй Харкавец абвясціў, што за студзень-красавік 2009 года ў беларускім бюджэце ўтварылася дзірка ў 15%. Эканаміст Сяргей Чалы тлумачыць, куды падзеліся грошы, на якія разлічваў урад Сяргей Чалы: “Зрабілі дэвальвацыю. Што павінна было адбыцца? Імпарт павінен быў скараціцца хутчэй, чым экспарт. А ў нас адбылося наадварот — адмоўнае сальда вырасла. З чым гэта звязана? Якраз з тым, што вытворчасць адбываецца на склад. Экспарта не адбываецца! А ў нас вытворчасць вельмі імпартаёмкая — прыкладна 50 цэнтаў з кожнага долара экспарта мы імпартуем.
Упаў знешні попыт. Нармальная эканоміка адрэагавала б на гэта скарачэннем вытворчасці. Замест гэтага ў нас даюць указанне ўтрымліваць 10-12%... Нават гэта зараз нерэальна, але скарачэнне вытворчасці ўсё роўна не адбываецца! Адбываецца, па сутнасці, знішчэнне на складах і прамежкавага імпарта, і заробкаў, і электраэнергіі, і рэсурсаў, і абаротных сродкаў прадпрыемства.
Падаткаў з гэтай вытворчасці бюджэт не атрымлівае, бо гэты тавар не прададзены. Імпарт, тым не менш, мы на яго вытворчасць выдаткоўваем, рэсурсы знішчаюцца. Вынікаў не атрымліваецца”.
Да высновы, што дэфіцыт бюджэту складзе прыкладна 15%, за першыя месяцы 2009 года рознымі шляхамі прыйшлі ледзь не ўсе незалежныя эканамісты. У сакавіку Сяргей Чалы нават намаляваў у сваім блогу схему, у якой растлумачыў, чаму беларускі ВУП проста не можа быць станоўчым:
Але “бездэфіцытны бюджэт” быў адной з тых умоваў, якія перад тым, як пагадзіцца выдаць Беларусі крэдыт, паставіў МВФ. Ёсць дэфіцыт — няма крэдыту, — гаворыць эканаміст.
Сяргей Чалы: “Неабходнасць бездэфіцытнага бюджэта была адным з патрабаванняў МВФ — той праграмы, пад якую яны выдавалі грошы. Усе мы добра памятаем, як у нас указам зрабілі бюджэт бездэфіцытны. І нашыя наіўна думалі, што МВФ гэтым задаволіцца і не будзе правяраць усё па артыкулах.
А хутчэй за ўсё цягам гэтых месяцаў ішло эмісійнае фінансаванне эканомікі. Бо калі місія МВФ прыязджала ў траўні, адно з двух пытанняў было: фінансаванне эканомікі Нацыянальным банкам".
Паводле міністра фінансаў, урад плануе цягам года падвысіць тарыфную стаўку першага разраду на 5%. У эканамістаў пра гэтае сумневы.
Сяргей Чалы: “Я б, па шчырасці, чакаў паніжэння заробкаў. Але ўлады не могуць знайсці моцы на тое, каб сказаць: той дабрабыт, што быў у нас апошнімі гадамі, — гэта не зароблены дабрабыт”.
Тым не менш, выступ міністра фінансаў Андрэя Харкаўца наш эксперт ацэньвае станоўча:
Сяргей Чалы: “Па-сутнасці, гэта першая спроба сказаць: хлопцы, а можа трэба спыніць прадпрыемствы і не вырабляць тое, што не прадаецца?”