Scicssor Sisters праверылі новы альбом на Элтане Джоне

Выпуск новага трэцяга па ліку студыйнага альбома Scicssor Sisters, які атрымаў назву “Night Work”, затрымаўся з-за Элтана Джона, паведамляе NME.  Паводле словаў фронтмэна каманды Джэйка Шырса, пасля канчатковага запісу дыска, музыкі не былі ўпэўненыя ў яго поспеху. І адзін з удзельнікаў калектыву вырашыў даць праслухаць запіс Элтану Джону.

Як распавёў Шырс аўтарытэтны спявак пасля праслухоўвання патэлефанаваў і сказаў нешта кшталту: “Гэта не тое. Гэта проста не тое, не альбом. Гэта дрэнна”. У выніку гурт вырашыў цалкам перазапісаць усю кружэлку, каб максімальна яе палепшыць.

Новая версія “Night Work” мусіць з'явіцца ў продажы 26 чэрвеня.

Фота: sodahead.com