Scorpions дадуць бясплатны канцэрт у Кіеве

На запрашэнне аднаго з кандыдатаў у мэры Кіева (сталіца Украіны) без папярэджання наведаюць легендарныя нямецкія рокеры Scorpions. Канцэрт знакамітага гурта адбудзецца на Еўрапейскай плошчы ў пятніцу, 23 траўня, і будзе бясплатным. Чакаецца, што выступ наведаюць каля 100 тысяч чалавек.

Цікава, што 22 траўня ў Scorpions запланаваны канцэрт у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Дубаі. Адмыслова для тэрміновага пераезда музыкаў і апаратуры ў Кіеў зафрахтаваны самалёт маркі «Боінг».

Арганізатары абяцаюць паўнавартаснае шоў: гурт прывязе з сабою больш за пяць тон апаратуры.

Нагадаем, што зараз Scorpions знаходзяцца ў сусветным туры ў падтрымку свайго мінулагодняга альбома «Humanity: Hour I».

Фота: why-wai.blogspot.com