Scorpions з'явіліся на Алеі славы рок-н-рола
Легендарныя нямецкія рокеры Scorpions завяршаюць кар'еру адбіткамі сваіх далоняў на галівудскай Алеі славы рок-н-рола (Hollywood's RockWalk).
Пасля цырымоніі ўганаравання, якая прайшла 6 красавіка, музыкі сталі ў адзін шэраг з такімі знакамітасцямі як Элвіс Прэслі (Elvis Presley), Джон Лі Хукер (John Lee Hooker), Эрык Клэптан (Eric Clapton), Джэймс Браўн (James Brown) і іншымі.
Цікава, што заслугі рокераў прызналі толькі пасля іх заявы пра запланаваны сыход са сцэны. 23 сакавіка выйшаў новы альбом Scorpions “Sting in the Tail”. Дыск стане апошнім у дыскаграфіі калектыву, які распачаў сваю кар'еру 40 гадоў таму.
Scorpions з'яўляюцца адным з самых паспяховых рок-гуртоў свету, іх музыку ведаюць і любяць на ўсіх кантынентах. Апошнія тры гады рокеры правялі ў сусветным туры, і толькі ў Лацінскай Амерыцы іх канцэрты наведалі больш 150 000 меламанаў. А канцэрты ў Афінах, Нью-Ёрку, Лос-Анжэлесе, Токіо і Мумбаі праходзілі на забітых стадыёнах.
Пры гэтым уключэнне ў лік удзельнікаў Алеі славы - адна з нешматлікіх значных узнагарод, якімі былі ўшанаваныя Scorpions. У 1994 годзе калектыў атрымаў намінацыю “Лепшы нацыянальны гурт” на World Music Award, а ў 2009-м быў ўзнагароджаны прэміяй Echo за “Прыжыццёвыя дасягненні”.
Фота: 42fm.ru