Сцяг Полацка з’явіцца на найвышэйшых вяршынях усіх кантынентаў
Сцяг Полацка будзе ўзняты на найвышэйшых вяршынях усіх кантынентаў Зямлі. Гэтую думку агучыў ураджэнец старажытнага беларускага горада Сяргей Батура. Бізнэсовец, які захапляецца альпінізмам і зараз жыве ў Расіі, сёлета ў групе з 12 чалавек здзейсніў узыходжанне на Эверэст.
Напярэдадні паходу Сяргей Батура наведаў Полацк, дзе атрымаў з рук старшыні гарвыканкаму Уладзіміра Тачылы сцяг гораду і капсулу з полацкай зямлёй. Зараз яна знаходзіцца на вышыні 8848 метраў, у найвышэйшай кропцы зямной паверхні.
Тамсама быў разгорнуты і полацкі сцяг. Грашовую прэмію, якую атрымаў ад полацкіх уладаў Сяргей Батура, ён вырашыў зрабіць першым унёскам на стварэнне ў беларускім горадзе клуба, дзе будуць рыхтаваць альпіністаў.
Валеры Зуеў, Полацк