"Сцяну Цоя" адновяць каля мінскага стадыёна "Дынама"
Мінгарвыканкам даў загад аднавіць "Сцяну Цоя". Гэтага дамагліся прыхільнікі творчасці славутага рок-музыкі, якія нядаўна сабралі і перадалі сталічным уладам амаль 2 тысячы подпісаў ды некалькі соцень лістоў. Нагадаем, у верасні летась два фрагменты "сцяны Цоя", які размяшчаліся за будынкам Палаца Рэспублікі ў Мінску, былі дэмантаваныя "ў сувязі з будаўніцтвам на яе месцы новага будынка".
Мінгарвыканкам паведаміў ініцыятарам гэтай акцыі, што месца для размяшчэння "сцяны Цоя" ўзгоднена, і ўжо дадзена адпаведнае ўказанне адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы. Сцяна будзе размешчана ў цэнтры горада ў скверы на скрыжаванні вуліц Беларускай і Ульянаўскай, непадалёк ад стадыёна "Дынама", інфармуе БелаПАН.
Адзначым, што "Сцяна Цоя" — гэта спантанны помнік, які з'явіўся ў Мінску ў 1990 годзе пасля смерці лідэра гурту "Кіно" Віктара Цоя. Яна ўяўляла сабой бетонныя пліты, на якіх паклоннікі музыканта пакідалі графіці і пісалі вершы. Падобныя сцены існуюць у многіх гарадах былога СССР і з'яўляюцца традыцыйным месцам сустрэч моладзі.