S.D.M. і "Голая Манашка" выдалі сумесны альбом
21 красавіка ў межах традыцыйнага фэсту, прысвечанага гурту NIRVANA, "Паніхіда па Курту Кабэйну" адбудзецца рэліз спліт-альбому гуртоў Голая Манашка "Неба Blaкітнае" і S.D.M. "Дэма". На дыск трапілі практычна ўсе песні гурта Голая Манашка, якія існуюць у студыйным запісе, і 3 канцэртныя трэкі, а таксама дэма гурта S.D.M., якое было запісана ў студыі эканамічнага універсітэту.
Па словах прадстаўнікоў БМАgroup, якія выдалі дыск, рашэнне зрабіць складанку такога кшталту з'явілася дзякуючы падобнасці музычнага стылю абодвух гуртоў.
Як паведамляе сайт "Музычнай газеты", нязменны вакаліст Голай Манашкі Фёдар Жывалеўскі, знаходзіцца зараз у Жодзінскам СІЗА. Але арганізатары спадзяюцца, што яго выпусцяць да канцэртнай прэзентацыі дыска.
А гурт S.D.M. тым часам рыхтуецца да канцэрту і паездкі ў Польшчу, каб запісаць ужо поўнафарматны альбом.
Фота: music.fromby.net