Сельгаспрадпрыемствы не вяртаюць пазыкі
5 мільярдаў 400 мільёнаў рублёў запазычыліся сельгаспрадпрыемствы Баранавіцкага раёна дзяржаве. Пераважна гэта нявернутыя бюджэтныя пазыкі і займы. Тэндэнцыя да зніжэння такіх пазык ёсць, але не ўсе прадпрыемствы здатныя аддаць пазычаныя грошы. Асабліва дрэнна з гэтым у ТАА “АграСэрвіс-Стандарт”, эксперыментальнай базе “Вольна”.