Селін Дыён стала Рыцарам Ганаровага Легіёна
Заслугі канадскай поп-спявачкі Селін Дыён (Celine Dion) перад сусветнай поп-музыкай адзначаныя французскім Ордэнам Ганаровага Легіёна – вышэйшай урадавай узнагародай краіны, заснаванай яшчэ ў 1802-м годзе Напалеонам Банапартам. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца за выбітныя заслугі перад Францыяй і
ўключае ў сябе 5 ступеняў. Знакамітая спявачка, чыя дыскаграфія
складаецца з дзесятка паспяховых франкамоўных альбомаў, удастоілася
звання Рыцара.
Прысвячэнне адбылося 22 траўня ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі на Елісейскіх палях у Парыжы.
Прэзідэнт заявіў, што «Францыя дзякуе Дыён за нястомную дзейнасць у сферы папулярызацыі французскай мовы па ўсім свеце».
Гэта ўжо другая высокая французская ўзнагарода, якую атрымала Селін Дыён.
У 1990-м годзе поп-зорка, чые альбомы разышліся шматмільённым накладам па ўсім свеце, атрымала Ордэн Літаратуры і Мастацтваў.
Фота: www.abc.net.au