Сем беларусаў былі затрыманыя падчас вулічнай акцыі ў Нямеччыне
Сем беларусаў былі затрыманыя падчас антыфашысцкай акцыі ў нямецкім горадзе Шверын. Яны з’яўляюцца актывістамі аргкамітэта па стварэнню беларускага сацыяльнага руху «Разам!». Акцыя прайшла 2 чэрвеня, але пра затрыманне беларусаў стала вядома
толькі цяпер. Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць дазволенага ўладамі
марша Нацыянал-дэмакратычнай партыі. За кратамі нашыя землякі правялі
каля чатырох гадзін. Пасля праверкі дакументаў іх адпусцілі.
БелаПАН
БелаПАН