Сем Дзядоў Марозаў правялі навагоднюю ноч у мінскіх выцвярэзніках
Дзед Мароз правёў навагоднюю ноч у сталічным выцвярэзніку. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксандр Барсукоў. "Дзед Мароз быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на праезнай частцы, дзе ён рэгуляваў кіем дарожны рух на адной з вуліц Мінску. Пасля гутаркі з супрацоўнікамі міліцыі Дзед Мароз быў дастаўлены ў мінскі выцвярэзнік", — перадае "Інтэрфакс" словы Барсукова.
Ён таксама адзначыў, што ў навагоднюю ноч у сталічны выцвярэзнік было дастаўлена 7 Дзядоў Марозаў і 11 Снягурак. Барсукоў падкрэсліў, што ў гэтую навагоднюю ноч кліентаў у беларускіх выцвярэзніках было менш, чым падчас святкавання мінулага Новага года.