Семянюк: Людзі прыходзяць кожны дзень
Абвешчаная партыяй БНФ кампанія салідарнасці з рэпрэсаванымі і пацярпелымі ў часе падзеяў 19 снежня набірае грамадскую падтрымку.
Як паведаміў сёння ў эфіры Еўрарадыё сакратар управы БНФ Сяржук Семянюк, да іх звярнуліся ўжо больш за 400 чалавек, якія прапаноўвалі разнастайную дапамогу. І новыя людзі прыходзяць штодня. Сабрана больш за 50 млн. рублёў, якія будуць накіраваныя на аказанне юрыдычнай і іншай падтрымкі тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.
Адзін з такіх адрасатаў — Мая Абромчык. Дзяўчына 19 снежня была жорстка збітая спецназам, хоць у акцыі пратэсту яна не ўдзельнічала. У Маі зламаная нага, яна чакае чарговую аперацыю.
Акрамя таго, як паведаміла Мая ў эфіры Еўрарадыё, яна звярнулася ў пракуратуру з скаргай на неправамерныя дзеянні міліцыі. Ёй абяцаная дапамога і на прыцягненне адвакатаў для ўдзелу ў магчымым судовым працэсе.