Сенатары адпускаюць дзяцей у Італію

На сёняшняй сесіі сенатары Савета рэспублікі адзінагалосна прагаласавалі за ратыфікацыю пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб бясплатным аздараўленні непаўнагадовых грамадзян Беларусі ў Італіі. Мікалай Чаргінец разказаў Еўрарадыё, што менавіта ён і яго камісія ініцыявалі найхутчэйшае падпісанне гэтай дамовы. Мікалай Чаргінец: “Я адзін з тых, хто стаяў за ўзважаную адзнаку намаганняў Італіі ў адносінах да аздараўлення нашых дзяцей і сказаў добрыя словы ў адрас гэтай краіны, якая выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязкі і дакладна дзейнічае ў межах дамоўленасцяў. Заўтра дакумент пойдзе на подпіс прэзідэнту. Я свой подпіс паставіў і старшыня Савету”.

Сенатар мяркуе, што дзеці могуць рыхтавацца да хуткай паездкі ў Італію, – дакумент доўга чакаць подпісу не будзе. Адзінае непакойства, каб і ў Італіі пагадненне ратыфікавалі таксама ж хутка, як ў Беларусі.

Нагадаем, Італія знаходзіцца на першым месцы па аб’ёме аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой, у мінулым годзе там адпачыла 17 тыс. малых беларусаў.

Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі.