Сэр Пол Макартні стаў Доктарам музыкі
Ганаровая ступень была прысвоеная легендарнаму музыку Ельскім універсітэтам. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 25 траўня ў Канэкцікуце. Прэзідэнт Еля Рычард Левін падчас прамовы на цырымоніі сказаў, што
музыка "абудзіў сваёй музыкай цэлае пакаленне, надаўшы свежае гучанне
рок-н-ролу і рытм-н-блюзу і змяніўшы ўяўленні пра класіку".
"Універсітэт захапляецца музычным талентам і геніем Пола Макартні, а таксама яго актыўнай сацыяльнай пазіцыяй». Для атрымання ўзнагароды Макартні выйшаў на сцэну пад класічны хіт The Beatles «Hey Jude» у выкананні студэнцкага гурта.
На мерапрыемстве прысутнічала больш за 3 тысячы студэнтаў Еля.
Дадам, што ганаровыя ступені Ельскага ўніверсітэта ўручаюцца вельмі рэдка.
Сэр Пол стаў восьмым уладальнікам ступені разам з амерыканскім паэтам Джонам Лоўрэнсам Эшбэры і іншымі выбітнымі дзеячамі сучаснасці.
Фота: g-ec2.images-amazon.com