Сербія выдасць Караджыча Гаагскаму трыбуналу
Сербскія ўлады прынялі рашэнне аб перадачы Радавана Караджыча пад юрысдыкцыю Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі.
Былы прэзідэнт Рэспублікі Сербскай быў арыштаваны 18 ліпеня ў прыгарадзе Бялграда. Але пра гэта стала вядома толькі ўчора ўвечары. Высветлілася, што да арышту Радаван Караджыч вёў лекарскую практыку ў Бялградзе пад выдуманым прозвішчам.
Яму ўдавалася хавацца 14 гадоў. Афіцыйныя прадстаўнікі Гаагскага трыбунала, НАТА і Еўрасаюза назвалі арышт Караджыча крокам на шляху Сербіі ў Еўрасаюз.
Lenta.ru