"Серебряная свадьба" прадэманстравала "Сердечную мускулатуру"
Найноўшая, але, як заўжды, наскрозь тэатралізаваная праграма гурта Святланы Бень прагучала ў надзвычай неспрыяльнай атмасферы. Гук, як з глыбіні пячоры, некалькі метраў "салатаў" паміж сцэнай і плебеямі з танцпола, п'яная бойка ля барнай стойкі... Але няма такіх абставінаў, у якіх музыка "Серебряной свадьбы" не кранула б гледачоў да глыбіні душы!
Глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з мінскага клуба "Мулен Руж", дзе, дзякуючы Беньцы і кампаніі, два дні запар сэрца было як на далоні.
Адмыслова запрошаная духавая секцыя
Гледачоў на канцэрце сабралося блізу 700 чалавек — не толькі па словах арганізатараў, але і па вешалках у гардэробе. Першыя шэрагі атрымалі ад Бенькі мандарыны, каб пачысціць іх, і дыхаць паветрам свята.
Глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з мінскага клуба "Мулен Руж", дзе, дзякуючы Беньцы і кампаніі, два дні запар сэрца было як на далоні.
Хаця, здавалася б, няма ў Мінску больш спрыяльнага месца для кабарэ-бэнда... Гучная французская назва, цяжкія жырандолі, інтымны паўзмрок і іншыя дэталі нібыта ўзводзілі кабарэтавасць у квадрат. “Кабарэ ў квадраце” — недзе мы гэта чулі…
Але гуку зале катастрафічна не хапала. Ці то ў наладках і асаблівасцях памяшкання была справа, ці то самі гледачы ўсё псавалі сваёй бясконцай баўбатнёй. Так, што ля барнай стойкі немагчыма было нават дачуцца, што ж распавядае Святлана Бень. Не тое, што атрымаць асалоду ад музыкі…
Адмыслова запрошаная духавая секцыя
Гледачоў на канцэрце сабралося блізу 700 чалавек — не толькі па словах арганізатараў, але і па вешалках у гардэробе. Першыя шэрагі атрымалі ад Бенькі мандарыны, каб пачысціць іх, і дыхаць паветрам свята.
Тым часам "Серебряная свадьба" распавядала бясконцую гісторыю свайго чароўнага і непрадказальнага сусвету. Ад пераасэнсавання нашай рэчаіснасці, якім была папярэдняя праграма гурта "Кабарэ ў квадраце", музыкі перайшлі да пошукаў іншых вымярэнняў ва ўнутраным свеце чалавека.
Святлана Бень засяліла сэрца зюблікамі, анёламі (заўжды крыху нападпітку) і іншымі дзівакамі. Хто з нас можа са стоадсоткавай упэўненасцю паверыць у тое, што іх там няма?
Незаўважна выявілася, што "сардэчная" тэматыка аб'ядноўвае ледзь не ўсе песні "Серебряной свадьбы". І нават у другім аддзаленні канцэрта, калі вялікае сэрца-дом з вакенцам святла пасярэдзіне знікла са сцэны, гурт граў ды спяваў выключна пра справы сардэчныя.