Серега напісаў чарговы саўндтрэк для GTA
Леташняе супрацоўніцтва рэпера Сереги і кампаніі Rockstar Games, якая распрацоўвае культавую серыю гульняў «Grand Theft Auto» (GTA), працягнулася ўключэннем новай песні музыкі ў саўндтрэк да новай гульні «GTA IV», рэліз якой у версіях для гульнявых прыставак Xbox 360 і PS3 адбыўся не так даўно. Новую песню пад назвай «Liberty City: The Invasion» можна будзе пачуць
не толькі ў гульні – яна таксама трапіла ў асобнае выданне саўндтрэка
на CD і ў мр3. Азнаёміцца з песняй можна ўжо цяпер на MySpace Сереги.
Дадам, што Серега стаў першым і адзіным выканаўцам з краін былога СССР, трэк якога быў уключаны ў гэты зборнік нараўне з рэп-выканаўцамі сусветнага ўзроўню: Busta Rhymes, Nas, Mobb Deep і іншымі.
Таксама рыхтуецца да выхаду афіцыйны кліп на гэтую песню з кадрамі з гульні. Складанка «The Music Of Grand Theft Audio IV» будзе выдадзеная на тэрыторыі СНД у пачатку траўня.
Сам Серега цяпер знаходзіцца ў турнэ, у бліжэйшы час яго чакаюць канцэрты ў Нямеччыне і Амерыцы. Нагадаю, што ў 2007-м годзе трэк Сереги «King Ring» быў скарыстаны ў рэкламным роліку «Grand Theft Auto».
Паводле словаў распрацоўшчыкаў з кампаніі Rockstar Games, песня рэпера стала ідэальным музычным суправаджэннем да роліка, бо яна цалкам перадае атмасферу і энергетыку гульні.
Фота: rap-world.ru