Серж Танкян падарыў песню праваабарончай арганізацыі

Фронтмэн System of a Down Серж Танкян падарыў сваю новую кампазіцыю праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Танкян вырашыў прэзентаваць песню пад назвай «Fears» у гонар 60-годдзя з дня падпісання Міжнароднай дэкларацыі правоў чалавека, якое будзе святкавацца 10 снежня, паведамляе Lenta.ru.

Падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да падзеі, з 5 па 14 снежня пройдзе акцыя Global Write-A-Thon, закліканая прыцягнуць увагу да праблемы захавання правоў вязняў сумлення. Арганізатары заклікаюць усіх паўдзельнічаць у Global Write-A-Thon: напісаць лісты ад імя вязняў сумлення, правы якіх былі парушаныя. Ахвяраваную арганізацыі песню Танкяна можна паслухаць на сайце Amnesty International.

Нагадаем, што цяпер гурт System of a Down знаходзіцца ў неабмежаваным адпачынку, а Серж Танкян займаецца сольнай творчасцю і сайд-праектам пад назвай SERART, створаным ім разам з армянскім інструменталістам Артам Танкбаясянам.

Фота: www.celebrities.am