Серж Танкян стаў выканаўцам класічнай музыкі

Імя вакаліста System Of A Down Сержа Танкяна з'явілася на мінулым тыдні ў чарце класічных запісаў Billboard Да гэтай часткі была аднесена яго новая канцэртная пласцінка «Elect The Dead Symphony», запісаная разам з Оклэндскім сімфанічным аркестрам.

Да таго ж лонгплэй ледзь не дайшоў да вяршыні хіт-параду. «Elect The Dead Symphony» дэбютаваў адразу на высокім другім месцы, прапусціўшы наперад толькі альбом вакальнага квартэта The Canadian Tenors.

Выступ Танкяна з аркестрам, матэрыялы якога ляглі ў аснову дыска, адбыўся ў сакавіку 2009-га года ў Новай Зеландыі. Падчас гэтага шоў былі прадстаўлены аркестравыя версіі кампазіцый з сольнага альбома музыкі «Elect The Dead» (2007).

Фота: mtv.com