Сетка дамоў правоў чалавека заклікала вызваліць затрыманых
Сетка дамоў правоў чалавека заклікала Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць экс-кандыдатаў у прэзідэнты і дэманстрантаў, затрыманых у Мінску 19—20 снежня. Пра гэта гаворыцца ў звароце СДПЧ, накіраваным кіраўніку дзяржавы.
Арганізацыі — партнёры сеткі асуджаюць разгон дэманстрантаў, арышты і збіванне журналістаў, праваабаронцаў і апазіцыйных кандыдатаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.
"Гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі з'яўляецца непасрэдным парушэннем правоў чалавека, такіх як права на свабоду сходаў і свабоду выражэння, замацаваных у артыкулах 21 і 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь", — гаворыцца ў заяве.
Пад заявай падпісаліся 63 праваабарончыя арганізацыі, паведамляе БелаПАН.