Севярынец: Рашэнне па БХД можа быць прынятае да 16 лістапада
Дакументы на рэгістрацыю партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі. Устаноўчы з'езд прайшоў у Мінску 31 кастрычніка. БХД ачолілі чатыры сустаршыні: Павел Севярынец, Аляксей Шэін, Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук.
Як распавёў у размове з Еўрарадыё Павел Севярынец, рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі партыі можа быць агучана да 16 лістапада.
Павел Севярынец: “Мы маем шансы 50/50. Таксама маем падтрымку з боку еўрапейскіх партый БХД. Усе дакументы пераправераныя і пададзеныя сёння ў Мінюст. Рашэнне магло б быць агучана да 16 лістапада, таго дня, калі Савет Міністраў Еўрасаюза будзе прымаць рашэнне па Беларусі. Тыдзень на прыняцце рашэння ў Міністэрства юстыцыі яшчэ ёсць”.
Нагадаем, гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць партыю. У першы раз Мінюст знайшоў парушэнні і БХД не зарэгістраваў.