Сезон пераднавагодняга гандлю ўжо адкрыты
Сезон пераднавагодняга гандлю ўжо лічыцца адкрытым. Магазіны і гандлёвыя цэнтры сталіцы пашырылі асартымент каляднай і навагодняй прадукцыяй. На вітрынах і прылаўках - шары, наборы цацак разнастайных формаў і колераў, мішура, і, безумоўна, сімвалы 2011-га: сувеніры ў выглядзе зайцоў і катоў. Тавары разлічаны на густ і кашалёк самых розных пакупнікоў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.