Шацёр Кадафі паставілі ў Заслаўі
Лівійскі лідэр Муамар Кадафі прывёз у Беларусь свой паходны бедуінскі шацёр. Намёт пастаўлены ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Заслаўе", як паведамляе "Салідарнасць". У паходным шатры Кадафі начуе пры ўсіх замежных візітах. Супрацоўніца прэс-службы Міністэрства замежных справаў Вольга Ажагала ў каментары Еўрарадыё адзначыла Еўрарадыё, што тэхнічнымі пытаннямі прыёму Кадафі займалася служба дзяржаўнага пратаколу.
В.Ажагала: Звычайна ён прыязджае разам з шатром... Гэтыя пытанні абмяркоўваюцца дзяржаўным пратаколам.
Нагадаем, што падчас візыту ў Маскву Кадафі паставіў шацёр у Тайнінскім парку Крамля.
В.Ажагала: Звычайна ён прыязджае разам з шатром... Гэтыя пытанні абмяркоўваюцца дзяржаўным пратаколам.
Нагадаем, што падчас візыту ў Маскву Кадафі паставіў шацёр у Тайнінскім парку Крамля.