Шакіра падарыла роднаму гораду школу
Калумбійская спявачка Шакіра (Shakira) зрабіла падарунак свайму роднаму гораду Баранкілля. На днях поп-зорка адкрыла школу ў бедным раёне горада - Ла Плая, у якой змогуць вучыцца 1800 дзяцей, якія жывуць у галечы з-за партызанскай вайны, што працягваецца ў краіне.
У падлеткавым узросце спявачка змагалася з непісьменнасцю, выкладаючы ў прыхадской школе Ла Плаі, а стаўшы знакамітай, заснавала фонд Pies Descalzos, з якога і было вылучана 6 мільёнаў долараў на будаўніцтва тут новай школы. Усяго пры падтрымцы Pies Descalzos у Калумбіі ўжо пабудавана пяць школ.
«Нашая праца заключаецца ў тым, каб зламаць стэрэатып пра тое, што якасная адукацыя – прывілей для абраных, - заявіла спявачка. – Я радая бачыць, што грамадзянскае супраціўленне ў Лацінскай Амерыцы ідзе на спад, і з кожным днём мы становімся ўсё бліжэй да таго, каб жыць у вольнай краіне».
Яшчэ адной задачай фонду Шакіры з'яўляецца харчовая дапамога дзецям з бедных сем'яў. Спявачка прызналася, што занепакоеная тым, як сусветны фінансавы крызіс адаб'ецца на гэтых дзецях. «Цяпер надышлі цяжкія часы для ўсяго свету, і дзеці таксама пакутуюць ад наступстваў крызісу, - кажа выканаўца. – Нам становіцца больш складана забяспечваць дзяцей ежай, паколькі колькасць сем'яў, якія страцілі сродкі ля існавання, з кожным днём павялічваецца».
Фота: www-us.pepsi.ua