Шакіра: Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца!
Поп-спявачка Шакіра далучылася да сусветнай кампаніі па пераадольванні непісьменнасці ў краінах, якія развіваюцца. Спявачка стала ганаровым старшынёй акцыі Global Campaign for Education Action Week, якая стартавала 21 красавіка. Мэта гэтай кампаніі заключаецца ў прыцягненні ўвагі сусветнай грамадскасці да цяжкага становішча 72 мільёнаў дзяцей і 226 мільёнаў старых па ўсім свеце, якія не маюць магчымасці атрымаць адукацыю.
Шакіра, чыё дзяцінства прайшло ў Калумбіі і якая не па чутках знаёмая з сітуацыяй, калі бацькі не ў стане даць сваім дзецям адукацыі, лічыць, што навучанне з'яўляецца ключавой стратэгіяй для пераадольвання беднаты.
«Для нас гэта гістарычная магчымасць стаць архітэктарамі перамен і стаць першым пакаленнем у сучаснай гісторыі, якое зможа даць адукацыю ўсім, хто жыве ў нястачы - не пакідаючы ўбаку ніводнага дзіцяці. Мы ведаем, як увасобіць гэтую ідэю ў жыццё і ў нас хопіць на гэта моцы», - заявіла спявачка ў Вашынгтоне, дзе знаходзіцца цяпер і плануе сустрэцца з чальцамі амерыканскага Кангрэса.
Таксама ў акцыі ўдзельнічаюць уплывовыя палітыкі, у прыватнасці прэзідэнт Сусветнага банка Роберт Цэлік і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, які ў 2006 годзе, узначальваючы пасаду аддзела Казначэйства Вялікабрытаніі, ахвяраваў на адукацыю 15 мільярдаў долараў у краіны, якія развіваюцца. Мэтай цяперашняй кампаніі з'яўляецца збор 10 мільярдаў долараў.
«Калі мы дасягнем сваіх мэт, мы не толькі зменім жыццё гэтых дзяцей да лепшага. Пакінуўшы дзіцячую непісьменнасць у мінулым, мы таксама зробім гісторыяй і беднату», - упэўненыя палітыкі...
Фота: www.mtv.com.ua