Шапіра беларусізуе Гродзенскі аблвыканкам пасля ліста ад ТБМ
Старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра вырашыў увесці беларускую мову ў чынавенскі ўжытак. Спецыяльнага загаду няма, але супрацоўнікі сапраўды размаўляюць і па-руску і па-беларуску, дакументацыя ды нарады вядуцца па-беларуску. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Гродзенскага аблвыканкаму Віктар Жалезняковіч:
Жалезняковіч: "Спецыяльнага загаду няма. Ёсць пажаданне губернатара. І зараз мы сапраўды размаўляем па-беларуску. Вось гэтыя два тыдні нарады праводзяцца ў нас па-беларуску. Дакументацыя ў нас у шмат якіх аддзелах вядзецца таксама па-беларуску".
За такімі ініцыятывамі вельмі пільна сочыць Таварыства беларускай мовы. Яе актывісты прапануюць новым міністрам ці кіраўнікам раёну карыстацца роднай мовай. Старшыня ТБМ Алег Трусаў распавёў, што пры прызначэнні на кіраўнічыя пасады новых асоб, ТБМ заахвочвае іх выкарыстоўваць беларускую мову. Такую ж прапанову дасылалі і Шапіру:
Трусаў: "Як толькі каго-небудзь прызначаюць – міністра ці кіраўніка раёна, то мы адразу яго віншуем ад імя ТБМ і просім актыўна карыстацца беларускай мовай. Той жа самы Шапіра не толькі падзякаваў за віншаванні, але і прыслаў мне вялікую тэлеграму на беларускай мове, што ён будзе гэтым займацца".