Шарамет паспрабуе ўзнавіць беларускае грамадзянства праз суд
Журналіста Паўла Шарамета пазбавілі беларускага грамадзянства. Пра гэта яму паведаміла беларуская амбасада ў Маскве заказным лістом. Беларускі пашпарт у Шарамета хочуць забраць з-за таго, што ён мае расійскі. Але ж расійскае грамадзянства Шарамет атрымаў больш за 10 год, таму ён лічыць гэта не законным.
Павел Шарамет: "Пытанне пазбаўлення грамадзянства ў такой форме не законнае. Немагчыма пазбавіць чалавека грамадзянства, калі ён сам не напісаў заяву аб адмове ад грамадзянства".
Аддаваць пашпарт і плаціць за гэта 7 еўра пошліны Шарамет не збіраецца ― ён будзе падаваць у суд. Дарэчы, у 2002 годзе беларусам афіцыйна дазволілі мець два пашпарты. Павел Шарамет звязвае гэта з помстай беларускіх уладаў за яго прафесійную дзейнасць.
Павел Шарамет: "Гэта савецкая кэдэбісцкая практыка калі дысідэнтаў пазбаўлялі грамадзянства, потым у канцы 80-х ім вярнулі пашпарты. Таму пачакаем, бо праўда на маім баку".