Шаравая маланка спаліла хату ў Ваўкавыскім раёне
Шаравая маланка стала прычынай пажару ў жылым доме ў вёсцы Занцавічы Ваўкавыскага раёна. У хаце пражывала сям'я з трох чалавек.
Па словах гаспадара, ён знаходзіўся каля пуні, калі ўбачыў шарападобнае воблака аранжавага колеру, якое рухалася ў бок хаты. Яго жонка ў гэты момант была ў полі, а трохгадовая дачка — ў хаце.
Забегшы ў хату, мужчына ўбачыў моцнае задымленне. Шаравая маланка ўжо знаходзілася ўнутры пакоя. Ён схапіў дзіця, выбег у двор, і адразу пасля гэтага імгненна ўспыхнула страха.
Пажарнікі прыехалі ўжо праз 5 хвілін пасля выкліку, але хата цалкам была ахопленая агнём. Дзяўчынку паклалі ў лякарню. У яе апёкі рукі і атручэнне ўгарным газам.
БЕЛТА