Шаўцоў: Беларусь не далучыцца да ГУАМ, бо ўваходзіць ва Ўсходняе партнёрства
На думку палітолага Юрыя Шаўцова, Аляксандр Лукашэнка не далучыцца да міждзяржаўнага аб'яднання ГУАМ, куды ўваходзяць Грузія, Украіна, Азербайджан і Малдова. Нагадаем, пра такую верагоднасць паведаміла расійская газета "КоммерсантЪ". Як мяркуе Шаўцоў, аб'яднанне ГУАМ страціла сваю значнасць у сувязі з новым замежнапалітычным курсам Украіны. Таму і верагоднасць далучэння Беларусі эксперт называе невялікай:
Шаўцоў: "Мне здаецца, не вельмі вялікая верагоднасць. Бо ГУАМ быў скіраваны на рэалізацыю антырасійскіх памкненняў Украіны. А зараз Украіна іншая, чым была. І я не ўпэўнены, што Ўкраіне патрэбная актывізацыя менавіта ГУАМ. Ва Ўкраіны зараз ёсць іншыя інструменты для правядзення сваёй палітыкі ў Закаўказзі. Мне здаецца, гэта пакуль што гэта ініцыятыва двух прэзідэнтаў дзвюх невялікіх краін".
У Беларусі таксама няма патрэбы займаць месца Ўкраіны, бо наша краіна далучаная да праграмы "Ўсходняе партнёрства", якая і прыйшла замест ГУАМ, адзначае эксперт.