Шэр збіраецца стаць Жанчынай-коткай

62-гадовая спявачка і актрыса Шэр удзельнічае ў перамовах аб здымках у трэцім фільме трылогіі пра Бэтмана. Паводле паведамлення Thу Daily Telegraph, Шэр выканае ролю Жанчыны-коткі.

Нагадаем, што раней планавалася ўзяць на гэтую ролю Анджэліну Джалі. Акрамя таго, выданне адзначае, што супернікам чалавека-кажана можа стаць Чалавек-Загадка, якога выканае Джоні Дэп.

Нагадаем, што апошні фільм Крыстафера Нолана пра Бэтмана "Цёмны рыцар", прэм'ера якога адбылася ў ЗША 18 ліпеня, сабраў у пракаце ў ЗША і Канадзе рэкордныя 489 мільёнаў долараў, а зборы фільма ў сусветным пракаце перавысілі лічбу ў 870 мільёнаў.

Новая частка карціны з бюджэтам у 185 мільёнаў долараў з'яўляецца сіквэлам фільма "Бэтман. Пачатак". У "Цёмным рыцары" ролю чалавека-кажана выканаў Крысціян Бэйл, а Джокера - аўстраліец Хіт Лэджэр, які загінуў у студзені 2008 года.

Фота: www.destination360.com